Спадчына: Серафім Жыровіцкі
Пятніца, 23 Ліпень 2021 11:51
15 ліпеня 2021 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Серафіма Жыровіцкага (Раман Раманавіч Шахмуць; 1901–1946), рэлігійнага дзеяча, новапакутніка Беларускай праваслаўнай царквы
Раман Раманавіч Шахмуць нарадзіўся 15 ліпеня 1901 г. у сяле Падлессе Ляхавіцкай воласці Мінскай губерні (цяпер вёска Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. Нягледзячы на вялікую беднасць, Раману ўдалося скончыць двухгадовае народнае вучылішча ў Ляхавічах. З дзяцінства хлопчыка цягнула да царквы, дзе ён многа і старанна маліўся. Свята-Духаўская царква в. Падлессе пабудавана з дрэва ў другой палове ХVIII ст., вядома цудатворнай іконай Божай Маці «Падлеская».